У адпаведнасці з артыкулам 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў установы адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мовах.
Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай галіны «Развитие речи и культура речевого общения» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі («Развитие речи» вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі для спецыяльных дашкольных устаноў для дзяцей з парушэннямі зроку, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата).
У 2025/2026 навучальным годзе ва ўстанове працуюць дзве (другая малодшая і старэйшая) групы з беларускай мовай навучання.