Выхаванцы старэйшай групы №3 з прычыны нялётнага надвор'я былі вымушаныя сустракаць Новы год у аэрапорце «Марозка». Але дзеці не разгубіліся і правялі свята проста ў аэрапорце. Трохі спазніўшыся, з-за нялётнага надвор'я, самалёт Дзеда Мароза прыбыў у аэрапорт і дзеці спявалі, танцавалі, распавядалі вершы, вадзілі карагоды з Дзедам Марозам. Усе атрымалі салодкія падарункі праз чароўны “падаркамат”.