Праект «Кожная пятніца - роднае, сваё» #Дзень Народнай Песні# ахапіў разнастайнымі мерапрыемствамі для дзяцей у дзіцячым садзе №5. Выхаванцы старэйшай групы №3 з радасцю спявалі беларускія народныя песні і гралі на музычных інструментах. Выхаванцы сярэдняй групы №5 пазнаёміліся з песняй "Рэчанька", якая, як сімвал беларускай зямлі, прысутнічае паўсюль і ўвасабляе клопат аб прыродзе. Спецыяльная рознаўзроставая група №9 у рамках праекта здзейсніла экскурсію ў музей дзіцячага сада, дзе іх чакала знаёмства з народнымі музычнымі інструментамі, праслухоўванне і выкананне песень, а таксама творчае ўвасабленне народнай музыкі ў танцах.