Выхаванцы спецыяльнай групы нумар 7 адправіліся на экскурсію па вясновым горадзе, дзе спачатку вучыліся правілам дарожнага руху і бяспечна пераходзілі дарогу. Прышоўшы ў краму, дзеці ўважліва разглядалі паліцы з салодкімі брэндамі Рэспублікі Беларусь. Юныя пакупнікі самастойна выбіралі ласункі, разлічваліся за іх на касе і з задавальненнем дэгуставалі смачныя прысмакі. Гэтае мерапрыемства адбылося ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» і было прымеркавана да тэмы «Дзень спажыўца. Салодкія брэнды нашай Радзімы».