У дзіцячым садзе адбылося яркае і веселае мерапрыемства ў рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца - роднае, свае". Тэмай гэтай сустрэчы стаў дзень гумору пад хэштэгам #Жартуем_па-беларуску, які сабраў разам усмешлівых дзяцей. Малыя з вялікім задавальненнем сядзелі за сталамі і старанна расфарбоўвалі смешныя выявы клоўнаў. Акрамя творчасці, дзеці з радасцю прымяралі розныя фотарэквізіты, такія як смешныя акуляры, кароны і яркія парыкі. Выхаванцы таксама пазнаеміліся з жартоўнымі творамі беларускага баснапісца Кандрата Крапівы. Спрабавалі зразумець іх сэнс і з задавальненнем гулялі у гульні з героямі басняў. Гэтае свята падарыла выхаванцам шмат станоўчых эмоцый і дапамагло ім адчуць вясёлую атмасферу роднага слова.