Нашы выхаванцы группы № 5,8 здзейснілі захапляльнае падарожжа ў свет беларускіх рамёстваў! Наведванне музея стала для дзяцей сапраўдным адкрыццём талентаў нашых продкаў. Дзеці з цікавасцю разглядалі вырабы, у якіх ажывае гісторыя і душа народа. Пабачылі, як звычайная гліна ў руках ганчара ператвараецца ў прыгожыя і вясёлыя свістулькі. Кожны выраб — гэта цяпло рук і старажытныя ўзоры. Саламяныя лялькі, фігуркі жывёл, кветкі паказалі, якой казачнай можа быць звычайная салома. Вышываныя ручнікі і льняныя лялькі-абярэгі парадавалі сваёй пяшчотай і прыгажосцю.