У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» #БеларусьСямейная мы звярнуліся да мудрай народнай мудрасці: "Багата хата не вугламі, а пірагамі". Выхаванцы сярэдніх груп №5 і №8 сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага сям'і. Дзеці не толькі пашырылі веды пра сямейныя абавязкі і сваяцтва, але і зразумелі, што галоўнае ў доме — гэта любоў, павага і гасціннасць, сімвалам якіх на Беларусі здаўна лічыцца пірог.